сястры́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сястры (у 1 знач.), уласцівы сястры. [Таццяна] не ведала братніх і сястрынскіх пачуццяў. Васілёнак. [Сёстры] ўглядаліся адна другой у вочы, нібы кожная намагалася хутчэй даведацца, а што сталася з чалавекам, а ці тыя гэта вочы,.. што глядзелі на цябе з сястрынскай ласкай і спагадай. Лынькоў.
2. Разм. Які мае адносіны да сястры (у 3 знач.). Сястрынскія курсы.
сястры́ца, ‑ы, ж.
Разм.
1. Памянш.-ласк. да сястра (у 1, 3 знач.). Малы з бацькаўскім выглядам частаваў меншую сястрыцу. Чорны. — Сястрыца! — пазваў .. [Лібу] ранены на мыліцах. Гартны.
2. Фамільярна-ласкавы зварот да асобы жаночага полу. [Маці:] — А мая ж ты сястрыца! А мая ж ты галубка! Якімовіч.
сястры́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш.-ласк. да сястра (у 1, 3 знач.); сястрыца.
сятча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Унутраная святлоадчувальная абалонка вока.
сяўба́, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. сеяць (у 1 знач.); пасеў збожжавых культур. Веснавая сяўба. Радковая сяўба. □ Недзе за пушчай, у полі, пачаліся ворыва і сяўба. Брыль. Дзень выдаўся цёплы, ціхі і ясны, і сяўбу .. [Зосі з бацькам] удалося скончыць да абеду. Гартны.
2. Пара, калі сеюць. Цяпер гарачая пара ў калгасе. Сяўба. Кухараў. Набліжалася сяўба жыта, і Андрэй ад клопатаў і турбот не знаходзіў сабе месца. Чарнышэвіч.
•••
Квадратна-гнездавая сяўба — спосаб сяўбы прапашных культур, калі насенне ці клубні размяшчаюць на пэўнай адлегласці адно ад другога ў падоўжаным і папярочным напрамку.
Падзімняя сяўба — сяўба яравых культур позняй восенню для атрымання ўсходаў вясной.
сяўня́, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і сявенька. Калі Сцяпан Касцевіч прыйшоў да .. [Мікіты] прасіць бульбы, ён сядзеў на лаве і плёў сяўню з арэхавых лык. Пестрак.
сяўру́га, ‑і, ДМ ‑рузе, ж.
Каштоўная прамысловая рыба сямейства асятровых.
сячка́рня, ‑і, ж.
Сельскагаспадарчая машына для рэзкі саломы на корм, а таксама для здрабнення зялёнай масы раслін па сілас. Сярдзіта зашамкала сячкарня вострымі нажамі, перасякаючы салому на дробныя шматочкі. Колас.