Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надба́вачны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да надбаўкі (у 2 знач.). // З надбаўкай. Надбавачная цана.

надба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і набавіць.

надба́ўка, ‑і, ДМ ‑баўцы, ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надбавіць.

2. Надбаўленая сума. Сход парашыў выдаць маладзёжнаму звяну працэнтную надбаўку натураю. Кулакоўскі.

надба́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надбавіць.

надбаўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да надбаўляць.

надбаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да надбавіць.

надба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Прыдбаць вялікую колькасць чаго‑н. Надбаць дабра.

надбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надбіць.

надбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надабраць.

надбі́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надбіць.