Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

схалада́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Змерзлы. Ён проста, неяк па-вясковаму, падаў усім руку, схаладалую на ветры, мяккую і сціплую. Мележ.

схалада́ць, ‑ае; зак.

Разм.

1. безас. Пахаладаць. Ноччу схаладала. Пад нагамі хрумсцеў тонкі лядок. Новікаў.

2. Змерзнуць. Ногі схаладалі на марозе. // Стаць халодным. Страва схаладала.

схаладзе́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і схаладнелы. Можна сабе ўявіць, што павінны былі адчуць гэтыя прамоклыя і схаладзелыя людзі. Маўр.

схаладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Тое, што і схаладнець. Рыбаковы сумленныя вочы Схаладзелі на міг, нібы лёд. Панчанка.

схаладне́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Азяблы. Пятрусь заварушыўся, нацягнуў посцілку на схаладнелыя плечы і заснуў глыбокім сном. Пестрак. // Які стаў халодным. Мерна, роўна шархала .. [Ганна],.. сеяла на слізкую, схаладнелую траву чыстае, як мука, пілавінне. Мележ.

2. перан. Які стаў суровым, строгім. Вочы схаладнелі ад гневу.

схаладне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Азябнуць; змерзнуць. Схаладнець на марозным ветры. // Стаць халодным. Як снежная гурба, зямля схаладнела. Грачанікаў.

2. Адчуць холад пад уплывам якога‑н. моцнага пачуцця. Коля зірнуў уніз і на імгненне схаладнеў ад страху. Быкаў. Брала злосць на сябе, Лагацкі адчуў нечакана, што ўвесь схаладнеў. М. Стральцоў. / у безас. ужыв. Схаладнела ў грудзях.

3. перан. Стаць суровым, строгім. [Вораг] зрабіў страшны выраз твару, вочы яго нядобра схаладнелі, зрэнкі патанулі ў іх некуды ўглыб. Быкаў.

4. безас. Пахаладаць. Пад раніцу схаладнела.

схала́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Паслядоўнік схаластыкі (у 1 знач.).

2. Чалавек, які адрывае веды ад жыцця і практыкі; той, хто разважае схаластычна, займаецца схаластыкай (у 2 знач.).

схала́стык, ‑а, м.

Тое, што і схаласт.

схала́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Галоўны напрамак сярэдневяковай ідэалістычнай філасофіі, які стварыў сістэму штучных, чыста фармальных лагічных аргументаў для тэарэтычнага апраўдання рэлігійных догматаў.

2. Фармальныя веды, адарваныл ад жыцця і практыкі; начотніцтва.

схаласты́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць схаластычнага (у 2 знач.). Схаластычнасць навучанне.