Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

сфармулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Коратка і дакладна выказаць, перадаць на словах (якую‑н. думку, прапанову, вывад), коратка выказаць асноўныя палажэнні чаго‑н. Сфармуляваць праграму дзеянняў. □ А цяпер, таварышы, я хачу сфармуляваць дадатак да пастановы камітэта, — падскочыў Галамыза. Сабаленка. Тоня двума словамі сфармуляваў тое, што .. [Насця] апошні час адчувала. Чорны.

сфарца́нда, прысл.

Робячы рэзкі націск на ноце, акордзе; з сілай вылучаючы асобны гук, акорд.

[Іт. sforzando.]

сфастрыгава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сфастрыгаваць.

сфастрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

Сшыць, прашыць вялікімі шыўкамі, рыхтуючы для прымеркі. Набірала Наталля на іголку цэлы стус паркалёвых закладак, каб сфастрыгаваць. Баранавых.

сфастрыго́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сфастрыгоўваць — сфастрыгаваць.

сфастрыго́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да сфастрыгоўваць.

сфастрыго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сфастрыгаваць.

сфатаграфава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сфатаграфаваць.

сфатаграфава́цца, ‑фуюся, ‑фуешся, ‑фуецца; зак.

Зняцца на фотакартку. [Маці:] — Другой фатаграфіі ў .. [бацькі] не было, перад вайною збіраўся сфатаграфавацца, ды не сфатаграфаваўся. Арабей.

сфатаграфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., каго-што.

Зняць што‑н. на фотаплёнку, фотапласцінку. У поўнай цемры даследчык сфатаграфаваў галінку папараці на фотаплёнку. Матрунёнак.