Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сфераіда́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да сфероіда, мае форму сфероіда. Сфераідальнае цела.

сферо́ід, ‑а, М ‑дзе, м.

Спец. Цела, якое ўтвараецца вярчэннем эліпса вакол яго малой восі; сплюшчаны шар, паверхня такога шара.

[Ад грэч. sphaira — шар і eidos — від.]

сферо́метр, ‑а, м.

Прылада для вымярэння крывізны сферычных паверхняў (лінзаў, шкла ў акулярах і пад.), якая ўжываецца ў аптычнай прамысловасці.

[Ад грэч. sphaira — шар і metréo — вымяраю.]

сферы́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сферычнага (у 1 знач.). Сферычнасць паверхні.

сферы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сферы (у 1, 2 знач.), які мае форму сферы, шара. Сферычная паверхня. □ [Акно] было шырокае, амаль на ўсю сцяну кабінета, і мела сферычную форму. Шыцік.

2. У геаметрыі — размешчаны на сферы; характэрны для яе паверхні. Сферычны трохвугольнік. // Які вывучае ўласцівасці геаметрычных фігур, размешчаных на сферы. Сферычная геаметрыя.

•••

Сферычная астраномія — аддзел астраноміі, які вывучае бачны рух свяціл па нябеснай сферы.

сфігмагра́ма, ‑ы, ж.

Спец. Крывая, якая з’яўляецца графічным адбіткам біцця пульсу.

[Ад грэч. sphygmós — пульсацыя крыві, пульс і grámma — запіс.]

сфігмагра́фія, ‑і, ж.

Спец. Графічны запіс біцця пульсу з дапамогай сфігмографа.

сфігмо́граф, ‑а, м.

Спец. Прыбор для графічнай рэгістрацыі біцця пульсу.

[Ад грэч. sphygmós — пульсацыя крыві, пульс і grápho — пішу.]

сфінкс, ‑а, м.

1. У старажытным Егіпце — каменная скульптура ляжачага льва з чалавечай галавой, якая ўвасабляла магутнасць фараона.

2. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — крылатая істота з тулавам ільва, з галавой жанчыны, якая забівала падарожнікаў, што не маглі разгадаць зададзеную загадку. // Пра таго, хто (або тое, што) з’яўляецца загадкай, хто (што) незразумелы (незразумела) для іншых. Вікця — дзяўчына, якую чакае Веньямін, — таксама казка. Сфінкс. Навуменка.

3. Малпа з роду павіянаў.

4. Род буйных матылёў.

[Грэч. sphinx.]

сфі́нктэр, ‑а, м.

Спец. Кольцападобная мышца, скарачэнне якой замыкае або звужвае якую‑н. вонкавую адтуліну або выхад з трубчастага органа. Сфінктэр прамой кішкі.

[Грэч. sphinktēr.]