сульфаніламі́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сульфаніламідаў.
сульфаніламі́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сульфаніламідаў.
сульфаніламі́ды, ‑аў;
Група лекавых рэчываў, якія аслабляюць дзеянне хваробатворных бактэрый; сульфаміды.
сульфа́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сульфатаў, змяшчае ў сабе сульфаты.
сульфа́ты, ‑аў;
Солі або эфіры сернай кіслаты.
[Ад лац. sulphur — сера.]
сульфідзі́н, ‑у,
Лекавы прэпарат, які ўжываецца пры лячэнні захворванняў, выкліканых кокамі.
сульфі́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сульфідаў, змяшчае ў сабе сульфіды.
сульфі́ды, ‑аў;
Злучэнні серы з рознымі металамі; сярністыя металы.
[Ад лац. sulphur — сера.]
сульфіта́цыя, ‑і,
Кансерваванне садавіны і гародніны сярністай кіслатой.
сульфі́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сульфітаў, змяшчае ў сабе сульфіты.
сульфі́ты, ‑аў;
Солі сярністай кіслаты.
[Ад лац. sulphur — сера.]