Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лесапава́л, ‑у, м.

Ваяка лесу.

лесапава́льшчык, ‑а, м.

Той, хто працуе на лесапавале.

лесапагру́зачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для пагрузкі лесаматэрыялу на судны або ў вагоны. Лесапагрузачныя машыны.

лесапаласа́, ‑ы, ж.

Паласа высаджанага лесу.

лесапа́рк, ‑у, м.

Лясны масіў, які знаходзіцца ў зялёнай зоне гарадоў, прамысловых цэнтраў і інш., прыстасаваны для масавага адпачынку.

лесапа́ркавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лесапарку. Лесапаркавы пояс горада.

лесапаса́дачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пасадкі лесу. Лесапасадачныя работы. // Які прызначаны, служыць для пасадкі лесу. Лесапасадачныя машыны.

лесапаса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Пасадка лесу.

2. звычайна мн. (лесапаса́дкі, ‑дак). Саджанцы ці маладыя дрэвы, высаджаныя ў грунт для ўтварэння лясной паласы ці ўчастка лесу.

лесапато́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст па хваробах лесу.

лесаперава́лачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сарціроўкі і транспарціроўкі лесу (у 2 знач.). Лесаперавалачная база.