Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трохліне́йны, ‑ая, ‑ае.

Калібрам у тры лініі (7, 6 мм). Трохлінейны патрон.

трохлі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з трох лістоў.

трохлі́тарны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з трох літар. Трохлітарнае слова.

трохлітро́вы, ‑ая, ‑ае.

Ёмістасцю ў тры літры. Трохлітровая каструля.

трохло́пасцевы, ‑ая, ‑ае.

З трыма лопасцямі. Трохлопасцевы вінт.

трохмато́рны, ‑ая, ‑ае.

З трыма маторамі, які мае тры маторы. Трохматорны самалёт.

трохма́чтавы, ‑ая, ‑ае.

З трыма мачтамі. Трохмачтавае судна.

трохме́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які змяшчае ў сабе тры рытмічныя меры, долі. Трохмерны такт.

трохме́сны, ‑ая, ‑ае.

З месцамі для траіх, які мае тры месцы. Трохмесны экіпаж.

трохме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца тры месяцы. Трохмесячная камандзіроўка. // Разлічаны на тры месяцы. Трохмесячны запас гаручага.

2. Узростам у тры месяцы. Трохмесячнае дзіця.

3. Які належыць за тры месяцы. Трохмесячны аклад.