Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

безбіле́тны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае білета (у 1 знач.). Безбілетны пасажыр. / у знач. наз. безбіле́тны, ‑ага, м. [Наста:] — А памятаеш [Васіль], як першы раз на поўным хаду садзіўся ў мой вагон? Памятаеш? Хацелася высадзіць цябе, безбілетнага, дык ты ледзь не з’еў мяне. Карамазаў.

безбялко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не мае ў сваім саставе бялку. Безбялковая фракцыя.

безбярэ́жжа, ‑а, н.

Адсутнасць берагоў, бязмежнасць. Шыр і безбярэжжа, Дзе вятры-гулякі Ходзяць станавіта, Як сваты калісьці. Колас. Лажыцца цемра безбярэжжам, нямы спакой снягоў і зор. Машара.

безбярэ́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць безбярэжнага; бязмежнасць.

безбярэ́жны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае берагоў; неаглядны, бязмежны. Безбярэжныя воды. Безбярэжныя раўніны.

безвало́сы, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены валасоў. І мускулістая безвалосая рука Раўбіча, упрыгожаная жалезным бранзалетам, павольна паказала на .. [курган]. Караткевіч.

безвітамі́нны, ‑ая, ‑ае.

У якім адсутнічаюць вітаміны. Безвітамінны корм.

безвыка́знікавы, ‑ая, ‑ае.

У склад якога не ўваходзіць выказнік. Безвыказнікавы сказ.

безвыніко́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць безвыніковага; адсутнасць вынікаў. Безвыніковасць катаванняў.

безвыніко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не дае патрэбных, жаданых вынікаў, беспаспяховы. Безвыніковы дослед.