інтэрба́чанне, ‑я,
Міжнароднае тэлевізійнае аб’яднанне, створанае ў 1960 г. ў Празе, а таксама перадачы па яго сетцы.
інтэрба́чанне, ‑я,
Міжнароднае тэлевізійнае аб’яднанне, створанае ў 1960 г. ў Празе, а таксама перадачы па яго сетцы.
інтэрвака́льны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца паміж галоснымі гукамі (пра зычныя гукі і іх становішча).
[Ад лац. inter — паміж, vocalis — галосны гук.]
інтэрва́л, ‑у,
1. Адлегласць, прамежак, прастора, якая аддзяляе адзін прадмет ад другога.
2. Перапынак, прамежак часу.
3. Розніца па вышыні паміж двума гукамі, утворанымі паслядоўна або адначасова.
[Лац. intervallum.]
інтэрве́нт, ‑а,
Удзельнік або арганізатар інтэрвенцыі; захопнік.
інтэрве́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і інтэрвенцыянісцкі.
інтэрвенцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і інтэрвенцыянісцкі.
інтэрве́нцыя, ‑і,
Умяшанне, звычайна ўзброенае, адной дзяржавы ва ўнутраныя справы другой дзяржавы.
[Лац. interventio.]
інтэрвенцыяні́ст, ‑а,
Прыхільна інтэрвенцыі.
інтэрвенцыяні́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інтэрвенцыі, звязаны з ёй.
інтэрв’ю́,
Прызначаная для друку, радыё, тэлебачання гутарка якога‑н. грамадскага, палітычнага ці іншага дзеяча з карэспандэнтам па пытаннях, якія маюць грамадскі інтарэс.
[Англ. interview — сустрэча, спатканне.]