Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трэлья́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трэльяжа. Трэльяжная рама. Трэльяжная альтанка.

трэ́мала, нескл., н.

Спец. Хуткае паўтарэнне аднаго гуку або чаргаванне некалькіх не суседніх гукаў асобна або ў акордах.

[Іт. tremolo.]

трэмалі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Спец. Выконваць трэмала.

трэмалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Мінерал белага або шаравата-белага колеру, разнавіднасцю якога з’яўляецца нефрыт; белая рагавая падманка.

[Ад геагр. назвы.]

трэмато́ды, ‑аў.

Клас пляскатых чарвей, асаблівасцю харчавання якіх з’яўляецца ўсмоктванне ежы праз ротавую адтуліну; смактуны.

трэмбі́та, ‑ы, ДМ ‑біце, ж.

Гуцульскі народны духавы драўляны музычны інструмент у выглядзе вялікай трубы.

трэн, ‑а, м.

Уст. Тое, што і шлейф.

[Фр. traine.]

трэна́ж, ‑у, м.

Тое, што і трэніроўка; комплекс практыкаванняў для трэніроўкі. Балетны трэнаж. Цыркавы трэнаж.

[Ад англ. train — трэніраваць, трэніравацца.]

трэна́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трэнажу; прызначаны для трэнажу. Трэнажныя заняткі. Трэнажная праграма.

трэнажо́р, ‑а, м.

Вучэбна-трэніровачнае прыстасаванне для выпрацоўкі навыкаў і ўдасканалення тэхнікі кіравання машынай пры падрыхтоўцы лётчыкаў, касманаўтаў, шафёраў і пад.