Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік манізму.

мані́сты, ‑аў; адз. няма.

Упрыгожанне з пацерак, манет, каштоўных камянёў, якое надзяваецца на шыю. На жаночых шыях віселі залатыя ланцужкі і жамчужныя маністы. Гартны. / у вобразным ужыв. Гараць дыяментным агнём Маністы бліскучыя зорак. Колас.

маністы́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць маністычнага.

маністы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да манізму. Маністычны погляд. Маністычная тэорыя.

маніто́р, ‑а, м.

1. Браніраваны з неглыбокай пасадкай ваенны карабель з буйнакалібернай артылерыяй, прызначаны для абстрэлу берагавых аб’ектаў і караблёў у прыбярэжных водах. Рачны манітор. Маракі манітор.

2. Тое, што і гідраманітор.

[Англ. monitor ад назвы першага карабля гэтага класа.]

маніфе́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Урачыстая адозва вярхоўнай улады да народа з выпадку якіх‑н. надзвычайна важных падзей. Маніфест часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі аб утварэнні БССР абнародаваны 1 студзеня 1919 г.

2. Палітычная адозва праграмнага характару. Маніфест Камуністычнай партыі.

3. Пералік прынцыпаў якой‑н. літаратурнай або мастацкай групы ці напрамку. Маніфест футурыстаў.

[Ад лац. manifēstus — яўны.]

маніфестава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

Прымаць удзел у маніфестацыі. [Ліба:] — Дэманстранты разбілася на гурткі, рассыпаліся па вуліцах і маніфестуюць неарганізавана... Гартны.

маніфеста́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Удзельнік маніфестацыі.

маніфеста́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да маніфестант.

маніфеста́цыя, ‑і, ж.

Публічнае масавае выступленне для выражэння салідарнасці або пратэсту. У рабочых раёнах каторы дзень не сціхалі маніфестацыі, стычкі з патрулямі. Гартны.

[Лац. manifestatio — выяўленне, выкрыццё.]