маніфе́ст, ‑а,
1. Урачыстая адозва вярхоўнай улады да народа з выпадку якіх‑н. надзвычайна важных падзей.
2. Палітычная адозва праграмнага характару.
3. Пералік прынцыпаў якой‑н. літаратурнай або мастацкай групы ці напрамку.
[Ад лац. manifēstus — яўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)