Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лесакамбіна́т, ‑а, М ‑наце, м.

Камбінат па нарыхтоўцы і пачатковай апрацоўцы лесу (у 2 знач.).

лесакульту́ра, ‑ы, ж.

Штучнае насаджэнне лесу, якое ствараецца шляхам пасеву або пасадкі.

лесаматэрыя́л, ‑у, м.

Бярвёны, брусы, дошкі і пад. як будаўнічы і вырабны матэрыял.

лесамеліяра́тар, ‑а, м.

Спецыяліст па лесамеліярацыі.

лесамеліярацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лесамеліярацыі. Лесамеліярацыйныя мерапрыемствы.

лесамеліяра́цыя, ‑і, ж.

Паляпшэнне прыродных (глебавых, гідралагічных і кліматычных) умоў шляхам лесаразвядзення.

лесанарыхто́ўкі, ‑товак; адз. лесанарыхтоўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Дзяржаўная нарыхтоўка лесу (у 2 знач.).

лесанарыхто́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лесанарыхтовак. Лесанарыхтоўчая прамысловасць.

лесанарыхто́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца лесанарыхтоўкамі.

лесанасаджэ́нне, ‑я, н.

1. Штучнае развядзенне лясоў.

2. звычайна мн. (лесанасаджэ́нні, ‑яў). Штучна насаджаны лес, участак такога лесу.