асна́шчанасць, ‑і, ж.
1. Забяспечанасць чаго‑н. снасцямі.
2. Забяспечанасць тэхнічнымі сродкамі, абсталяваннем. Тэхнічная аснашчанасць сельскай гаспадаркі.
асна́шчанне, ‑я, н.
Снасці, прылады, якімі што‑н. забяспечваецца; аснастка. Аснашчанне рыбалавецкага судна.
асна́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад аснасціць.
аснашча́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да аснашчаць.
аснашча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аснасціць.
асна́шчванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. аснашчваць — аснасціць.
асна́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аснасціць.
аснашчэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. аснашчаць — аснасціць (у 2 знач.).
2. Тое, што і аснашчанне.
асне́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад аснежыць.
2. у знач. прым. Пакрыты снегам. А бярозы схілялі галіны На прасторны аснежаны шлях. Астрэйка. Аснежаныя зараснікі паблізу нагадвалі нейкі казачны лес. Хадкевіч.
асне́жыць, ‑жыць; зак., каго-што.
1. Пакрыць снегам каго‑, што‑н. Снежань малады аснежыў голы сад. Глебка.
2. перан. Зрабіць сівым, пасерабрыць валасы. Маладосць прамчыць з званкамі І галаву гады аснежаць, Мы будзем сэрцам юнакамі. Хадыка.