асмо́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асмольваць — асмаліць 2.
2. Смалістая драўніна хвойных народ. Пнёвы асмол.
асмо́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад асмаліць 2.
асмо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
Тое, што і асмол (у 1 знач.).
асмо́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. асмольваць — асмаліць 2.
асмо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да асмаліць 2.
асмо́льшчык, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст па асмолцы.
асму́гласць, ‑і, ж.
Уласцівасць асмуглага. Асмугласць ляжала на.. [Волеччыных] шчоках. Чорны.
асму́глы, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і смуглы. // Абветраны; загарэлы. Сустрэну я мілага, прыгожага свайго, надзену на галаву яму васількова-блакітны вянок, і ўсміхнецца мілы ды пацалуе ў асмуглыя вусны. Каваль. Асмуглыя рукі яе [дзяўчыны] Захінаюць кажушок стары. Глебка.
2. Тое, што і асмужаны (у 2 знач.). Глядзіць [месяц] на дол, на лес асмуглы, Як нейкі дбалы вартаўнік. Колас. І назаўсёды асталася дзесьці і каляіністая сцежка паўз лес, і асмуглае неба, і маці. Чорны.