інтэліге́нцыя, ‑і, ж.
Грамадскі слой людзей, якія прафесіянальна займаюцца разумовай, пераважна складанай творчай працай, развіццём і распаўсюджаннем культуры. Савецкая інтэлігенцыя. Народная інтэлігенцыя. // зб. Людзі, якія належаць да гэтага сацыяльнага слоя; інтэлігенты. Тэхнічная інтэлігенцыя. Сельская інтэлігенцыя. □ У той час, калі сябры купаліся, на ганку фельчарскага пункта сядзеў гурток панямонскай інтэлігенцыі. Колас.
інтэнда́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Ваеннаслужачых інтэнданцтва, інтэнданцкай службы. Палкавы інтэндант.
[Фр. intendant.]
інтэнда́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інтэнданцтва, да інтэнданта. Інтэнданцкія абавязкі. Інтэнданцкае ўпраўленне. Інтэнданцкі склад.
•••
Інтэнданцкая служба гл. служба.
інтэнда́нцтва, ‑а, н.
Ваенная арганізацыя, якая займаецца гаспадарчым забеспячэннем арміі і вайсковай гаспадаркай.
інтэнсі́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць інтэнсіўнага; напружанасць, узмоцненая дзейнасць. Інтэнсіўнасць працы. Інтэнсіўнасць развіцця жывёлагадоўлі. Інтэнсіўнасць працэсаў абмену рэчываў.
інтэнсі́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Напружаны, узмоцнены. Інтэнсіўны рух машын. Інтэнсіўная вучоба. Інтэнсіўная перастрэлка.
2. Які дае найбольш высокую прадукцыйнасць. Інтэнсіўны адкорм свіней. Інтэнсіўнае вядзенне земляробства.
[Ад лац. intensio — напружанне, узмацненне.]
інтэнсіфікава́цца, ‑куецца; незак.
Зал. да інтэнсіфікаваць.
інтэнсіфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.
Кніжн. Зрабіць (рабіць) больш інтэнсіўным, павялічыць (павялічваць) інтэнсіўнасць чаго‑н. Інтэнсіфікаваць вытворчыя працэсы.
інтэнсіфіка́цыя, ‑і, ж.
Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. інтэнсіфікаваць. Інтэнсіфікацыя працы. Інтэнсіфікацыя вытворчасці. Інтэнсіфікацыя сельскай гаспадаркі.
[Фр. intensification.]
інтэ́рас, ‑у, м.
1. Разм. Справа, дзелавая патрэба. [Данілка:] А я маю да цябе важны інтэрас: пазыч ты мне жыл на струны. Купала. — Аўгінька, ці ў хаце твой бацька? Я маю да яго інтэрас. Зарэцкі.
2. Абл. Занятак гандлем; крама. — Які цяпер гандаль, хто цяпер гандлюе. Усе тыя, што калісь мелі свой інтэрас, цяпер вунь дзе гандлююць... Сабаленка.