спажы́так, ‑тку, м.
1. Тое, што служыць для харчавання, для ежы. Тры сыны былі ў мамы, тры сыны былі ў таты. Разумелі ўжо і самі, што пара шукаць занятак. Бо адкуль бацькі старыя будуць браць для іх спажытак? Дубоўка.
2. перан. Карысць, каштоўнасць. Спажытак ад мастацтва, вядома, не той, што ад матэрыяльных рэчаў, сцвярджае «Апокрыфам» паэт [М. Багдановіч], але гэты спажытак — такая ж рэальная рэч, нібы карысць ад хлеба. Лойка.
3. Карыстанне. Ідучы, [гурткоўцы] падзяліліся на чатыры звяны, каб ужо зусім самастойна абмураваць усе іншыя крынічкі на добры спажытак добрым людзям. Дубоўка.
4. Рэчы, якімі карыстаюцца; маёмасць. Чаго толькі не было на вышках старой клеці, куды гаспадары выкідалі розныя непатрэбныя спажыткі. Якімовіч.
спажы́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад спажыць.
спажы́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць спажыўнага (у 1, 2 знач.); пажыўнасць.
спажы́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для яды, для спажывання. Спажыўныя расліны. □ Партызаны і насельніцтва невялічкага ўзвышша-вострава выбіралі ў балотах усё спажыўнае. Кавалёў.
2. Які змяшчае неабходныя для жыццядзейнасці арганізма рэчывы; пажыўны. Тры разы за гэты час малая гаспадыня клапатліва рыхліла зямлю, часта паіла сваю градку вадою і карміла ўсялякімі спажыўнымі харчамі. Якімовіч. Суп быў на касцях, з бульбаю і крупкаю, вельмі спажыўны і смачны. Гарэцкі.
спажы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; зак., што.
1. Выкарыстаць як ежу. — Лепей бы мы іх [яйцы] спажылі, — жалкавала Куліна. — Каб жа знаццё тое, нізавошта не пакінулі. Даніленка. [Пушкарэвіч:] — Забіць — забіў, але спажыць не ўдалося. Качка ўтапілася. Гурскі.
2. Зрасходаваць, выкарыстаць, ужыць для сябе. Ты многа спажыў з той скарбніцы дабра. Вярні І папоўні, што сам з яе браў. Чарнышэвіч. Свет вялікі, усюды месца чалавеку хапае. І людзі жылі-пажывалі, ніякага ліха не зналі. Што сваімі рукамі зрабіў, тое і спажыў. Якімовіч.
спа́зма, ‑ы, ж.
Сутаргавае скарачэнне мышцаў (горла, страўніка і інш.). Міша адчуваў, як у яго, нібы перад плачам, спазма сціскае горла. Карпюк. Потым вочы Цулукідзе ажылі, і твар яго скрывіла спазма болю. Мележ. // Прыпадак такой сутаргі. Мы спачувалі ёй, суцяшалі, як маглі, а яна [ўдава] ў слязах, заікаючыся ў спазмах, нешта прамовіла пам... Пестрак.
[Грэч. spasma — сутарга, сцягванне.]
спазматы́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спазмы. Спазматычны прыпадак. // Выкліканы спазмамі; сутаргавы. Спазматычны кашаль.
спазнава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. спазнаваць (у 1, 3 знач.).
спазнава́цца, ‑знайся, ‑знаешся, ‑знаецца; ‑знаёмся, ‑знаяцеся.
Незак. да спазнацца.
спазнава́ць, ‑знаю, ‑знаеш, ‑знае; ‑знаем, ‑знаяце.
Незак. да спазнаць.