слабаво́льнасць, ‑і, ж.
Слабая воля; бесхарактарнасць. І глядзеў [Ярмалінскі] на краўца так, што той, ад слабавольнасці, Не ведаў, дзе надзець свае вочы. Чорны.
слабаво́льны, ‑ая, ‑ае.
З слабай воляй, бесхарактарны. У адну хвіліну ясныя колеры зменьваліся змрочнымі, пасля зноў успыхвала яснасць. Так бывае ў слабавольных натур. Чорны. Відаць, .. [Шымет] і Шыпульку не зусім давяраў, толькі выкарыстоўваў яго як слабавольнага і схільнага да градусаў чалавека. Кулакоўскі.
слабагру́дасць, ‑і, ж.
Уласцівасць слабагрудага; наяўнасць слабых, нездаровых лёгкіх.
слабагру́ды, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае слабыя, нездаровыя лёгкія. На выгляд [Туркевіч] быў нібы слабагруды, а калі загаварыць голасна — голас моцны і звонкі, прыемнага тэмбру. Гарэцкі.
слабада́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Гіст. Пасёлак або гарадскі квартал у Расіі, на Беларусі і Украіне ў 11–18 стст., жыхары якога не былі прыгопнымі або часова вызваляліся ад падаткаў і іншых павіннасцей.
2. Вялікае гандлёвае ці прамысловае сяло, пасёлак. // Адасобленая частка вялікага сяла. Вёска ў дзве слабады.
3. Уст. Пасёлак каля горада; прыгарад.
слабаджа́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Жан. да слабаджанін.
слабадскі́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да слабады, слабодкі.
слабаду́шнасць, ‑і, ж.
Адсутнасць цвёрдай волі, цвёрдых маральных прынцыпаў, мужнасці.