сква́сіцца, ‑сіцца; зак.
Скіснуць, стаць квашаным. Капуста сквасілася.
сква́сіць, сквашу, сквасіш, сквасіць; зак., што.
Даць скіснуць чаму‑н.; зрабіць што‑н. квашаным. Сквасіць малако.
сква́тэр, ‑а, м.
1. Гіст. Каланіст, які самавольна займаў свабодны неапрацаваны ўчастак зямлі ў перыяд пачатковай каланізацыі (у Амерыцы, Аўстраліі).
2. Жывёлавод у Аўстраліі, які арандуе для сваіх статкаў неапрацаваны ўчастак зямлі.
[Англ. squatter.]
сква́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сквасіць.
сква́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. сквашваць — сквасіць.
сква́швацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да сквасіцца.
2. Зал. да сквашваць.
сква́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да сквасіць.
сквер, ‑а, м.
Невялікі гарадскі грамадскі сад. Белы дом стаіць пры шумным скверы Паміж ліп і клёнаў маладых. Непачаловіч. У родным Мінску, ў ціхім скверы, Пасля гульняў і прыгод, Сталі марыць піянеры Пра завоблачны палёт. Кірэенка.
[Англ. square.]
скве́рык, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да сквер; невялічкі сквер. Да прыходу цягніка было яшчэ з паўгадзіны, і дзяўчаты сядзелі ў прывакзальным скверыку. Васілевіч. І гэткі ж малады Шуміць ёй [дзяўчыне] скверык лісцем. Лужанін.
сквірчэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. сквірчэць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Толькі сквірчэнне сала на патэльні ды пах каўбасы прымусілі .. [вага] адысці ад акна. Стаховіч.