сквірчэ́ць, ‑чыць; незак.
Разм. Верашчаць, пішчаць, патрэскваць на гарачай скаварадзе (пра сала і пад.). [Андрэй:] — Неспакойны ж элемент гэта сала, да чаго сквірчыць, да чаго верашчыць. Лынькоў. У печы сквірчэла сала, і, удыхнуўшы пах смажаніны, Валянцін адчуў, які ён галодны. Сабаленка. З кухні чуваць было, як сквірчэла яешня, пах яе ўжо даносіўся сюды, у зальчык. Хадкевіч. / Пра падобныя гукі. У канторцы нікога не было. Толькі ўздыхалі маторы каларыфераў пад перакрыццямі ды сквірчэў за сцяною наждак. Мыслівец.
сквіта́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сквітаць.
сквіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з кім-чым.
Разм. Разлічыцца з кім‑н., аддаць доўг каму‑н. // перан. Пакончыць разлікі з кім‑, чым‑н., скончыць якую‑н. справу. Цяпер няма назад адходу! Скідай з дарогі перашкоду, Ні перад чым не запыняйся І з гэтай спадчынай сквітайся, Што асталася ад бацькоў — Зямелькі некалькі шматкоў. Колас. // перан. Адпомсціць каму‑н. за што‑н. — Няхай, мы яшчэ з ім сквітаемся, — сказаў .. [Чыжык] на вялікае здзіўленне Зосі. Лупсякоў.
сквіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Аддаць пазычанае, разлічыцца з кім‑н. Сквітаць даўгі.
2. У спартыўных гульнях — дасягнуць роўнага ліку; адыграцца. Сквітаць гол.
скві́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да сквітацца.
2. Зал. да сквітваць.
скві́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да сквітаць.
сквярці́ся, ‑руся, ‑рэшся, ‑рэцца; незак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Верашчаць, трашчаць, сквірчэць. Ён [агонь] адразу хапаецца за бяросту, падкладзеную пад сухія дровы — аблетак, яна скручваецца і сквярэцца, нібы на патэльні смажыцца сала. Сабаленка.
2. Нудна плакаць; вішчаць, пішчаць. Дзіця сквярэцца ў калысцы.
ске́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., без дап. і (радзей) што.
Разм. Зразумець, разабрацца, сцяміць. Пятрок бы нож пачуў у сэрцы І скеміў зразу, ў чым тут справа. Колас. Я неяк не скеміў спачатку, куды Рыгор вядзе гаворку, але даходзіць яснасці і перапытваць у яго не пасмеў. Адамчык.
скенагра́ма, ‑ы, ж.
Графічнае адлюстраванне пухлінных утварэнняў, якое атрымліваецца на скенеры.
ске́нер, ‑а, м.
Прыбор, які выкарыстоўваецца для даследавання злаякасных пухлін шляхам назірання над размеркаваннем радыеактыўных ізатопаў, уведзеных у арганізм чалавека.