скаро́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скарыць.
скаро́чанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць скарочанага (у 2, 3 знач.).
скаро́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скараціць.
2. у знач. прым. Які з’яўляецца вынікам скарачэння; меншы. Скарочаны рабочы дзень. Займацца па скарочанай праграме. Выдаць аповесць у скарочаным выглядзе.
3. у знач. прым. Названы коратка, абазначаны пачатковымі літарамі, часткай слова або больш кароткім словам. Скарочанае слова. □ Ад ранейшага мала чаго засталося ў .. [Паходні] — хіба тая ж весялосць у гаворцы і звычка зваць .. [Марынку] скарочаным імем: Мара. Хадкевіч.
скарпе́ль, ‑я, м.
Спец. Каменячосны разец, долата.
[Іт. scarpello.]
скарпіён, ‑а, м.
Ядавітая жывёліна класа павукападобных, якая пашырана ў трапічных і субтрапічных паясах. У .. лясах водзіцца шмат змей і яшчарак. Часта сустракаюцца павукападобныя — фалангі і скарпіёны. Гавеман. [Хлопец] ускочыў з такім спрытам, нібы яго джыгануў скарпіён. Лынькоў. // перан. Разм. Пра злоснага, яхіднага чалавека. Ходзяць такія барадатыя скарпіёны ды глядзяць, каго б так уджаліць, каб балела доўга. Асіпенка.
[Грэч. skorpios.]
скарпіёнавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да скарпіёпа, належыць яму. Скарпіёнавы яд. Скарпіёнавае джала.
скартава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скартаваць.
скартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе.
Зак. да картаваць.
скарчане́ласць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан скарчанслага.