сілу́р, ‑у,
Трэці перыяд палеазойскай эры геалагічнай гісторыі Зямлі.
[Ад назвы старажытнага кельцкага племя сілураў, якое насяляла паўвостраў Уэльс у Англіі.]
сілу́р, ‑у,
Трэці перыяд палеазойскай эры геалагічнай гісторыі Зямлі.
[Ад назвы старажытнага кельцкага племя сілураў, якое насяляла паўвостраў Уэльс у Англіі.]
сілуры́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сілуру.
•••
сілуэ́т, ‑а,
1. Контурнае аднаколернае адлюстраванне каго‑, чаго‑н., выразанае ці намаляванае на аднатонным фоне.
2. Ценявы адбітак на светлым фоне або наадварот; абрысы чаго‑н., якія віднеюцца ўдалечыні, у тумане, у цемры і пад.
3. У архітэктуры, скульптуры і пад. — характэрныя абрысы, знешнія контуры якога‑н. збудавання, будынка, прадмета.
[Фр. silhouette.]
сілуэ́тнасць, ‑і,
У архітэктуры, скульптуры і пад. — характэрныя контурныя абрысы (будынка, скульптуры, рысунка і пад.).
сілуэ́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сілуэта (у 1, 2 знач.); з’яўляецца сілуэтам.
2. У архітэктуры, скульптуры і пад. — контурны.
сілуэты́ст, ‑а,
Мастак — спецыяліст у галіне сілуэтнага мастацтва.
сілуэты́стка, ‑і,
сільві́н, ‑у,
Празрысты мінерал, падобны да каменнай солі, горка-салёны на смак; хлорысты калій.
[Фр. sylvine.]
сільвіні́т, ‑у,
1. Асадкавая горная парода, у склад якой уваходзяць сільвін, каменная соль і іншыя дамешкі.
2. Калійнае ўгнаенне, вырабленае з гэтай пароды.
сільвіні́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сільвініту; які ўтрымлівае ў сабе сільвініт.