сібе́рна,
Разм.
1. Прысл. да сіберны.
2. безас. у знач. вык. Пра халодную пагоду з рэзкім ветрам. Сіберна так, а [дзяўчына] як бы і не заўважае холаду — не спяшаецца. Марціновіч.
сібе́рны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Крайне суровы; бязлітасны, жорсткі. Сіберны чалавек. Сіберны характар. □ Бялявыя вусы з рыжым адлівам былі заядла падкручаны. Ён сіберным вокам ласкавага бацькі акідаў адданы пад яго апеку і ахову горад: ці няма дзе чаго крамольнага або проста непатрэбнага. Караткевіч.
2. Вельмі моцны, рэзкі, люты (пра вецер, мароз і пад.). Сіберны мароз. □ Быў сіберны холад, і людзі часта прыбягалі пагрэцца ў кацельную. Лынькоў. Не магу я, кволая дзяўчына, Сцюжай гэтакай ісці палямі Над сібернымі вятрамі. Зарыцкі.
сібіля́нт, ‑а, М ‑нце, м.
У фанетыцы — пярэднеязычны фрыкатыўны зычны гук (с, з, ш, ж).
[Ад лац. sibilans — свісцячы.]
сібіля́нтны, ‑ая, ‑ае.
У фанетыцы — які мае адносіны да сібілянта. Сібілянтныя гукі.
сібіра́к, ‑а, м.
Ураджэнец або жыхар Сібіры. Прыветліва сустрэлі сібіракі чужых людзей. Пальчэўскі.
сібіра́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Жан. да сібірак.
сібірая́звавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сібірскай язвы. Сібіраязвавая эпідэмія. // Які служыць для лячэння сібірскай язвы, засцерагае ад яе. Сібіраязвавая сываратка. Сібіраязвавая прышчэпка.
2. Хворы на сібірскую язву. Сібіраязвавыя жывёліны.
сібі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Сорт зімаўстойлівай яблыні.
2. Плады гэтай яблыні.
3. Сорт бульбы.
сібі́рскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Сібіры, уласцівы Сібіры; які жыве ў Сібіры. Сібірскія маразы. □ Пышна закусцілася на сібірскіх аблогах цёмна-зялёным дываном пшаніца. Пальчэўскі.
2. У складзе некаторых заалагічных і батанічных назваў. Сібірская яблыня. Сібірскі кедр. Сібірскі мерынос. Сібірскі кот.
•••
Сібірская язва гл. язва.
сівабаро́ды, ‑ая, ‑ае.
З сівой барадой. Яшчэ дзецюком я любіў гутарыць з сівабародымі дзядамі. Ермаловіч. Вось і клуб. Кучка дзяўчат, акружаная салдатамі. Сівабародыя дзяды на лавачцы частуюць старшыну самасадам. Марціновіч.