сіберны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Крайне суровы; бязлітасны, жорсткі. Сіберны чалавек. Сіберны характар. ▪ Бялявыя вусы з рыжым адлівам былі заядла падкручаны. Ён сіберным вокам ласкавага бацькі акідаў адданы пад яго апеку і ахову горад: ці няма дзе чаго крамольнага або проста непатрэбнага. Караткевіч.

2. Вельмі моцны, рэзкі, люты (пра вецер, мароз і пад.). Сіберны мароз. ▪ Быў сіберны холад, і людзі часта прыбягалі пагрэцца ў кацельную. Лынькоў. Не магу я, кволая дзяўчына, Сцюжай гэтакай ісці палямі Над сібернымі вятрамі. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)