семязліццё, ‑я, н.
Выхад, зліццё семені, спермы.
сем’яні́н, ‑а, м.
1. Сямейны чалавек. Для рабочага трэба тое, каб ён працаваў не больш 8 гадзін у суткі, маючы час для адпачынку, для свайго развіцця, для карыстання сваімі правамі, як чалавека, як сем’яніна, як грамадзяніна. Ленін. Падумаць толькі... Сем’янін, А вырабляе... Жах адзін! Здавалася, Касы пачырванее, Але вось чырванець не ўмее. Корбан. // Чалавек, які мае неабходныя для сямейнага жыцця якасці. А на наступным прыпынку сеў і Вадзім. Ён здалёк ужо ўсміхаўся Міколу, паказваючы яму вялікую гаспадарчую сумку. — Раблюся прыкладным сем’янінам. Гаўрылкін.
2. Разм. Член сям’і. Новы сем’янін ляжаў у калясцы на высокіх рысорках. Кулакоўскі.
сем’яні́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Жан. да сем’янін.
семянні́к, ‑а, м.
Мужчынская палавая залоза, якая выпрацоўвае мужчынскія палавыя клеткі — сперматазоіды.
семянніко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да семянніка.
семяно́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
Ніткападобны гучок, які прымацоўвае семя да сценкі плода.
семяправо́д, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Канал, які служыць для вывядзення семені, спермы.
2. Частка механізма сеялкі, па якой насенне падаецца ў сашнікі.
семярны́, ‑ая, ‑ое.
Разм. У сем разоў большы (пра памеры, колькасць). У семярным памеры.
семяры́к, ‑мерыка, м.
1. Старая руская мера (ліку, вагі, аб’ёму і пад.), якая змяшчае ў сабе сем якіх‑н. адзінак, а таксама прадмет, які складаецца з сямі частак. Семярык жыта.
2. Сем коней у адной запрэжцы. А палац у агнях, служба ўся ў кунтушах, Семярык каля ганка, стаеннікі белыя Рыюць дол капытамі. Лужанін.