Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

сенасклада́льнік, ‑а, м.

Сельскагаспадарчая машына для складвання сена ў копы.

сенаста́ўка, ‑і, ДМ ‑стаўцы; Р мн. ‑ставак; ж.

Жывёліна сямейства млекакормячых атрада зайцападобных, якая назапашвае на зіму сухую траву; пішчуха.

сенасушы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Сельскагаспадарчая машына для сушкі сена.

сенасхо́вішча, ‑а, н.

Будынак для захоўвання сена.

сена́т, ‑а, М ‑наце, м.

1. Савет старэйшыя, вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Старажытным Рыме.

2. Вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова ў царскай Расіі. Аксён Каль выступаў ад грамады, як давераная асоба. Хадзіў па судах, пачынаючы з акружнога, і давёў справу да сената, дзе яна і захлынулася, бо ўсюды пан цягне за пана. Колас.

3. Верхняя палата парламента ў ЗША, Францыі і некаторых іншых капіталістычных краінах. Адзін з удзельнікаў нашай экскурсіі, які часта бывае тут і ведае ўсе парадкі Кангрэса, паказаў нам залы пасяджэнняў палаты прадстаўнікоў і сената, пакой для прэсы. Новікаў.

[Лац. senatus ад senex — стары.]

сена́тар, ‑а, м.

Член сената; званне члена сената. Бурсэвіч тут жа пазваніў сенатару Багдановічу, якога добра ведаў, і папрасіў яго ўладзіць справу шлюбу нібыта аднаго знаёмага беспрацоўнага настаўніка, які вымушаны звярнуцца да уніяцкага папа. Машара.

сена́тарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да сенатар.

сена́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сенатара, належыць яму. [Містэр Лаян] марыў ужо аб сенатарскім альбо кангрэсменаўскім крэсле, нават думаў часам над тым, як пачуваў бы ён сябе ў ролі губернатара. Лынькоў.

сена́тарства, ‑а, н.

Становішча, пасада сенатара.

сена́тарыха, ‑і, ДМ ‑рысе, ж.

Разм. Жонка сенатара.