развіну́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад развінуць.
развіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм. Тое, што і разгарнуцца (у 1, 3, 4–6 знач.). Белыя пялёсткі .. яшчэ развінуліся слаба, сярэдзіна кветкі была закрыта. Савіцкі. Перад вачыма .. [Алеся] развінулася бязмежная сенажаць. Броўка. [Вераніка:] — Трэба яго з будана неяк вынесці. Тут няма дзе развінуцца. Чыгрынаў.
развіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм. Тое, што і разгарнуць (у 1, 3–5 знач.). [Ганна Сымонаўна] развязала стужачку, развінула паперу. Дубоўка. Фёдар адразу развінуў бурную дзейнасць. Ён паказаў сябе чалавекам напорыстым і ўчэпістым. Кірэенка.
развінці́цца, ‑вінчуся, ‑вінцішся, ‑вінціцца; зак.
1. Адпусціцца, адвінціцца (аб чым‑н. завінчаным або звінчаным). Часткі прыбора развінціліся.
2. перан. Разм. Стаць нявытрыманым, аслабець маральна і фізічна. Горбікаў сумеўся, адклаў відэлец, узяў нож. — Нервы развінціліся, браток. Хворы я зусім, — спрабаваў ён апраўдацца, напаўняючы шклянкі. Дудо. // Стаць непаслухмяным, свавольным; распусціцца. Дзеці развінціліся.
развінці́ць, ‑вінчу, ‑вінціш, ‑вінціць; зак., што.
Разняць, разабраць што‑н. звінчанае. Развінціць рэйкі. □ Плуг даўно валяўся на ферме, пакуль яго не развінцілі і не расцягнулі. Пташнікаў.
разві́нчанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан развінчанага. Развінчанасць нерваў.
разві́нчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад развінціць.
2. у знач. прым. Разм. Пазбаўлены душэўнай раўнавагі, маральна і фізічна знясілены. Развінчаныя нервы.
3. у знач. прым. Разм. Няцвёрды, віхлясты, расслаблены (пра хаду, рухі, жэсты і пад.). Гуляе ў скверы абармот Развінчанай паходкай. Звонак.
разві́нчванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. развінчваць — развінціць.
разві́нчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да развінціцца.
2. Зал. да развінчваць.
разві́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да развінціць.