Разм. Тое, што і разгарнуцца (у 1, 3, 4–6 знач.). Белыя пялёсткі .. яшчэ развінуліся слаба, сярэдзіна кветкі была закрыта.Савіцкі.Перад вачыма .. [Алеся] развінулася бязмежная сенажаць.Броўка.[Вераніка:] — Трэба яго з будана неяк вынесці. Тут няма дзе развінуцца.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)