рэа́льнасць, ‑і, ж.
1. Аб’ектыўная рэчаіснасць; з’явы, факты, рэчы аб’ектыўнай рэчаіснасці. Жыццёвы матэрыял заўсёды праходзіў адпаведную творчую апрацоўку і набываў новыя якасці, станавіўся арганічным сплавам рэальнасці і мастацкага домыслу. С. Александровіч. Штохвіліны думка ўспыхвае трывожнай іскрай, шукае апоры ў навакольнай рэальнасці — цішыні лесу, цёмных начных дрэвах. Навуменка. Адно, што было некатораю рэальнасцю, гэта — запіска ад рэдактара Уласюка на імя інжынера Блока. Колас.
2. Уласцівасць рэальнага. Рэальнасць планаў.
•••
Аб’ектыўная рэальнасць — усё тое, што існуе па-за свядомасцю і незалежна ад яе.
рэа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе ў рэчаіснасці; не ўяўны. Рэальны прадмет. Рэальны факт. □ Адлюстраванне лодкі ў возеры нічым не адрознівалася ад рэальнай лодкі на паверхні. В. Вольскі. // Сапраўдны, яўны. «Грамада» з кожным днём расла і набірала сілы, станавілася рэальнай пагрозай для акупацыйных планаў урада на «крэсах усходніх». Машара.
2. Заснаваны на разуменні і ўліку наяўных умоў, абставін. Рэальны погляд на жыццё. Рэальная ацэнка абставін.
3. Які можа быць ажыццёўлены, здзейснены. Рэальныя планы. Рэальны тэрмін.
4. Уст. Тое, што і рэалістычны (у 2 знач.).
•••
Рэальнае вучылішча гл. вучылішча.
Рэальная заработная плата гл. плата.
рэаніматалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэаніматалогіі, звязаны з ёй. Рэаніматалагічныя мерапрыемствы.
рэаніматало́гія, ‑і, ж.
Раздзел медыцыны, які вывучае асноўныя заканамернасці згасання і аднаўлення функцый арганізма.
рэанімато́лаг, ‑а, м.
Спецыяліст у галіне рэаніматалогіі.
рэанімацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэанімацыі. Рэанімацыйныя меры. // Прызначаны для рэанімацыі. Рзанімацыйнае аддзяленне. Рэанімацыйная апаратура.
рэаніма́цыя, ‑і, ж.
Сукупнасць мерапрыемстваў па ажыўленню чалавека, які знаходзіцца ў стане клінічнай смерці, аднаўленне раптоўна страчаных або парушаных у выніку няшчасных выпадкаў, захворванняў і ўскладненняў функцый жыццёва важных органаў.
[Ад лац. reanimatio — ажыўленне.]
рэарганізава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад рэарганізаваць.
рэарганізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.
1. Змяніцца (змяняцца) у структуры, арганізацыі, ператварыцца (ператварацца).
2. толькі незак. Зал. да рэарганізаваць.
рэарганізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Унесці (уносіць) змены ў структуру, арганізацыю чаго‑н.; ператварыць (ператвараць). Рэарганізаваць партызанскі атрад у брыгаду. □ — Рзарганізавалі МТС, калгасы купілі машыны, няхай бы самі калгасы і рамонтам займаліся, — заўважыў Павел. Гроднеў.