ле́ктарства, ‑а,
Дзейнасць, занятак лектара.
ле́ктарства, ‑а,
Дзейнасць, занятак лектара.
лекто́рый, ‑я,
1. Арганізацыя, якая займаецца наладжваннем публічных лекцый, а таксама памяшканне для чытання публічных лекцый.
2. Цыкл лекцый, аб’яднаных тэматычна або прызначаных для пэўнага кола слухачоў.
[Лац. lectorium.]
лекцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лекцыі, звязаны з ёю.
ле́кцыя, ‑і,
1. Вуснае выкладанне вучэбнага прадмета выкладчыкам у вышэйшай навучальнай установе.
2.
[Ад лац. lectio — чытанне.]
ле́ма, ‑ы,
У матэматыцы — дапаможная тэарэма, неабходная толькі для доказу іншай тэарэмы.
[Грэч. lēmma.]
леманта́р, ‑а,
ле́мінг, ‑а,
Паўночны звярок атрада грызуноў з доўгай бура-жоўтай плямістай поўсцю.
[Нарв. lemming.]
лему́ры, ‑аў;
1. У старажытнарымскай міфалогіі — душы памёршых.
2. Паўмалпы (жывёлы, якія займаюць прамежкавае становішча паміж малпамі і ніжэйшымі млекакормячымі).
[Лац. lemures.]
лен, ‑а,
1. Спадчыннае зямельнае ўладанне ў эпоху феадалізму, якое давалася васалу пры ўмове, калі ён нёс ваенную службу і выконваў іншыя павіннасці; феод.
2. Падатак, які збіраўся з такога зямельнага ўладання.
[Ням. Lehn.]
лена...,
Тое, што і ільно..., напрыклад: