Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

рознарабо́чы, ‑ага, м.

Рабочы, заняты на падсобных работах, якія не патрабуюць кваліфікацыі. [Мікалай:] — Умовімся, што, за выключэннем некалькіх рознарабочых, не будзем трымаць у брыгадзе неспецыялістаў, рабочых без разраду. Хадкевіч.

рознасасло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які належыць да розных саслоўяў. Рознасаслоўны натоўп.

рознасаста́ўны, ‑ая, ‑ае.

Неаднародны па саставу. Рознасастаўныя рэчывы.

рознаскладо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае розную колькасць складоў. Рознаскладовая страфа. // Які падае на розныя склады (пра націск). Рознаскладовы націск.

рознаскланя́льны, ‑ая, ‑ае.

У граматыцы — які мае адхіленні ад правільнага тыпу скланення. Рознаскланяльныя назоўнікі.

ро́знасны, ‑ая, ‑ае.

У матэматыцы — які мае адносіны да рознасці (у 2 знач.). Рознасныя адносіны двух лікаў.

рознаспрага́льны, ‑ая, ‑ае.

У граматыцы — які мае адхіленні ад правільнага тыпу спражэння. Рознаспрагальны дзеяслоў.

рознастаро́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць рознастаронняга.

рознастаро́нні, ‑яя, ‑яе.

У матэматыцы — які мае неаднолькавыя стораны. Рознастаронні трохвугольнік.

ро́знастылёвасць, ‑і, ж.

Уласцівасць рознастылёвага. Рознастылёвасць мэблі.