Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

рознастылёвы, ‑ая, ‑ае.

Які адрозніваецца стылем ад другога (другіх); неаднародны па стылю. Рознастылёвыя крэслы.

рознастылявы́, ‑ая, ‑ое.

Тое, што і рознастылёвы.

ро́знасць, ‑і, ж.

1. Якасць, уласцівасць рознага (у 1 знач.); розніца. Нягледзячы на рознасць поглядаў і характараў, мы ўчатырох сыходзіліся ў адным: нельга сядзець склаўшы рукі, трэба дзейнічаць. Навуменка. Рознасць пазіцый Багдановіча і Бадлера, можа, найвыразней раскрываецца якраз у тым, як паэты падаюць малюнкі зла. Лойка.

2. У матэматыцы — вынік адымання. Рознасць двух лікаў.

рознатыпо́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць рознатыповага.

рознатыпо́вы, ‑ая, ‑ае.

Не аднаго тыпу, розных тыпаў. Рознатыповыя сказы.

рознаўзро́ставы, ‑ая, ‑ае.

Які адрозніваецца ад другога (другіх) узростам; розны па ўзросту. Рознаўзроставыя дрэвы.

рознахара́ктарнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць рознахарактарнага. Рознахарактарнасць музычных элементаў сімфоніі.

рознахара́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які адрозніваецца ад іншага (іншых) характарам.

розначасо́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць розначасовага. Розначасовасць напісаныя твораў.

розначасо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да розных часоў, які адбываецца ў розныя часы. Розначасовыя падзеі. Розначасовыя пасевы.