інструмента́льшчык, ‑а,
Высокакваліфікаваны рабочы, слесар, заняты вырабам і рамонтам інструментаў (у 1 знач.).
інструмента́льшчык, ‑а,
Высокакваліфікаваны рабочы, слесар, заняты вырабам і рамонтам інструментаў (у 1 знач.).
інструмента́рый, ‑я,
Сукупнасць інструментаў (у 1 знач.), якімі карыстаюцца ў якой‑н. спецыяльнасці.
інструменто́ўка, ‑і,
1. Выклад музычнага твора для выканання аркестрам або інструментальным ансамблем; аркестроўка.
2. Аддзел тэорыі музыкі, які вывучае ўласцівасці асобных музычных інструментаў і прынцыпы іх спалучэння ў аркестры.
3.
інсты́нкт, ‑у,
1. Прыроджаная здольнасць жывёльных арганізмаў рабіць бессвядомыя мэтанакіраваныя дзеянні ў адказ на змены ўнутранага або знешняга асяроддзя.
2. Неўсвядомленая цяга, імкненне да чаго‑н.
3.
[Ад лац. instinctus — пабуджэнне.]
інстынкты́ўнасць, ‑і,
Уласцівасць інстынктыўнага; неўсвядомленасць, бессвядомасць.
інстынкты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Абумоўлены інстынктам (у 1 знач.).
2. Неўсвядомлены, мімавольны.
інстыту́т, ‑а,
1. Навучальная ўстанова, якая дае вышэйшую адукацыю ў якой‑н. галіне.
2. Навукова-даследчая ўстанова.
3. Сярэдняя навучальная ўстанова закрытага тыпу для жанчын у дарэвалюцыйнай Расіі.
4. Сукупнасць прававых норм, якія рэгулююць грамадскія адносіны; пэўная форма грамадскае арганізацыі.
[Ад лац. institutum — установа, устанаўленне.]
інстыту́тка, ‑і,
У дарэвалюцыйнай Расіі — выхаванка жаночага інстытута (у 3 знач.).
інстыту́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інстытута (у 1, 2 знач.), належыць яму.
інсулі́н, ‑у,
Гармон падстраўнікавай залозы, які ўдзельнічае ў рэгуляванні вугляводнага абмену ў арганізме.
[Лац. insulinum.]