Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апу́шыць, ‑шыць; безас. зак.

Разм. Павялічыцца ў памерах, раздзьмуцца (пра жывот).

апушы́ць, ‑шу́, ‑шы́ш, ‑шы́ць; зак., што.

1. Абшыць па краях футрам (пра адзенне, абутак).

2. Пакрыць, абцерусіць краі або ўсю паверхню чаго‑н. чым‑н. пушыстым, лёгкім. Скроні .. [Ларывончыка] нібы хто лёгкай парошай апушыў. Сабаленка. Выпаў першы снег.. Апушыў стрэхі, выбеліў вуліцы. Машара.

апушэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. апушыць (у 1 знач.), апушыцца (у 2 знач.).

2. Пушыстае покрыва жывёл, а таксама валасні, якія пакрываюць сцябло і лісты раслін.

апчхі́, выкл.

Ужываецца гукапераймальна для перадачы рэзкага адрывістага гуку пры чханні. Раптам чых Напаў на тыпа, ў носе свідраванне Такое пачалося!.. — Вось грахі! — Апчхі! Апчхі! — З хвіліну чхаў, згінаўся. Корбан.

апыле́нне, ‑я, н.

1. Перанос пылку кветкі з тычынак на рыльца песціка, у выніку чаго адбываецца апладненне. Штучнае апыленне.

2. Дзеянне паводле дзеясл. апыліць (у 2 знач.).

•••

Перакрыжаванае апыленне — перанясенне пылку з тычынак кветак адной расліны на рыльцы песцікаў кветак другой расліны.

апы́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад апыліць.

апылі́цца, ‑ліцца; зак.

Стаць апыленым.

апылі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Зрабіць апыленне (у 1 знач.). «Кольки ж.. яны зробяць вылетаў за дзень! — думае.. [Міхалка]. — Колькі кветак апыляць, колькі мёду назносяць у соты!» Якімовіч.

2. Пакрыць пылападобным атрутным саставам расліны, глебу, вадаёмы з мэтай знішчэння шкодных насякомых або ўзбуджальнікаў хвароб.

апылкава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апылкаваць, апылкавацца.

апылкава́цца, ‑куецца; зак.

Тое, што і апыліцца.

апылкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Тое, што і апыліць (у 1 знач.).