апуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да апусціць.
апу́склівы, ‑ая, ‑ае.
Неахайны, недагледжаны. [Тварыцкі] быў апусклівы, няголены. Чорны. // Запушчаны, недагледжаны. Будыніна стала нязграбнай і апусклівай: адзін вугал асеў, вушакі пакасіліся. Крапіва.
апускны́, ‑ая, ‑ое.
Які можна апусціць. Апускная лямпа.
апусто́шанасць, ‑і, ж.
Стан апустошанага; душэўная пустата. Унутраная апустошанасць.
апусто́шанне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. апустошыць.
апусто́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад апустошыць.
2. у знач. прым. Пазбаўлены маральных сіл, духоўнага зместу; няздольны да творчага жыцця. Апустошаная душа.
апусто́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. апустошваць — апустошыць.
апусто́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да апустошыць.
апусто́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.
1. Зрабіць пустым; спустошыць. Падумай, Германія, сёння, не потым, Не дай апустошыць сваёй жа зямлі. Бачыла.
2. перан. Пазбавіць маральных сіл, духоўнага зместу; зрабіць няздольным да творчага жыцця.
апусце́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў пустым, пустэльным, бязлюдным. Народ не разыходзіўся, а сядзеў і глядзеў на апусцелую сцэну. Броўка. Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца, калі даўно скончана жніво, звезена жыта ў гумны, і над апусцелым полем дружна ўзлятаюць [чародкі] шпакоў — прадвеснікаў блізкае восені. Лынькоў.