апу́хлы, ‑ая, ‑ае.
Які апух, ацёк. Маленькія спрытныя рукі пяшчотна дакраналіся да ран, да апухлага цела. Новікаў. Перад.. [Йонасам] стаяў з памятым тварам і апухлымі чырвонымі павекамі Кузьма Шавойка. Броўка.
апу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. апух, ‑ла; зак.
Павялічыцца ў аб’ёме, раздацца (пра паверхню цела ці яе частку) у выніку траўмы або якога‑н. захворвання. Нага апухла, відаць, дужа баліць, і.. [хлапчук] увесь час згінаецца над ёю ды хукае на яе. Галавач.
апу́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад апушы́ць.
апу́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. апушваць — апушы́ць (у 1 знач.).
апу́швацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да апушыцца.
2. Зал. да апушваць.
апу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да апушы́ць.
апу́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. да апусціць.
•••
Як у ваду апушчаны — маркотны, засмучаны.
апушчэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводл. дзеясл. апускаць — апусціць (у 1, 2, 4, 5 і 6 знач.) і апускацца — апусціцца (у 1 знач.).
апу́шына, ‑ы, ж.
Дошка каля краю даху, страхі. І тануць асверы, пярэплаты, Рогі апушын За пылам дарожным, За шэрым пакатам гары. Танк.
апушы́цца, ‑шыцца; зак.
1. Пакрыта пухам, пушыстай шэрсцю (пра жывёл). [Паранька] паказвае трох шэранькіх трусянят, якія ледзь паспелі апушыцца, і гладзіць іх усіх разам азызлай ад холаду рукой. Ракітны.
2. Пакрыцца, абцерусіцца чым‑н. пушыстым, лёгкім. Дрэвы апушыліся інеем. // Увабрацца ў зеляніну, пакрыцца лісцем. [Рыгор:] — А дзе ты.. хлеб возьмеш, кал зямелька скрозь аблогаю ляжыць. Гаруе зямелька... А бярозы вунь як апушыліся. Савіцкі.