Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аптэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да аптэка (у 2 знач.). Апошні з аптэчкі бінток, Апошняму рану бінтуе [маці]. Бялевіч.

аптэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аптэкі. Аптэчная шафа.

апублікава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апублікаваць.

апублікава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад апублікаваць.

апублікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Надрукаваць, зрабіць вядомым праз змяшчэнне ў друку. Газеты апублікавалі інфармацыйнае паведамленне аб Пленуме Цэнтральнага Камітэта КПСС.

апубліко́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да апублікоўваць.

апубліко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апублікаваць.

апу́ка, ‑і, ДМ ‑цы, ж.

Беларуская народная камандная гульня ў мяч.

апуска́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апускаць — апусціць і апускацца — апусціцца.

апуска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да апусціцца.

2. Зал. да апускаць.