рознаспрага́льны, ‑ая, ‑ае.
У граматыцы — які мае адхіленні ад правільнага тыпу спражэння.
рознаспрага́льны, ‑ая, ‑ае.
У граматыцы — які мае адхіленні ад правільнага тыпу спражэння.
рознастаро́ннасць, ‑і,
Уласцівасць рознастаронняга.
рознастаро́нні, ‑яя, ‑яе.
У матэматыцы — які мае неаднолькавыя стораны.
ро́знастылёвасць, ‑і,
Уласцівасць рознастылёвага.
рознастылёвы, ‑ая, ‑ае.
Які адрозніваецца стылем ад другога (другіх); неаднародны па стылю.
рознастылявы́, ‑ая, ‑ое.
Тое, што і рознастылёвы.
ро́знасць, ‑і,
1. Якасць, уласцівасць рознага (у 1 знач.); розніца.
2. У матэматыцы — вынік адымання.
рознатыпо́васць, ‑і,
Уласцівасць рознатыповага.
рознатыпо́вы, ‑ая, ‑ае.
Не аднаго тыпу, розных тыпаў.
рознаўзро́ставы, ‑ая, ‑ае.
Які адрозніваецца ад другога (другіх) узростам; розны па ўзросту.