лаба́зны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае адносіны да лабаза. Лабазны гандаль.
лаба́н, ‑а, м.
Прамысловая рыба сямейства кефалей. Лабан — самая вялікая і самая галавастая кефаль. «Маладосць».
лабара́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Навукова-тэхнічны супрацоўнік лабараторыі, навуковай установы. [На будаўніцтве] патрэбны былі гідратэхнікі, лабаранты.., бетоншчыкі і людзі дзесяткаў другіх прафесій. Галавач.
2. Памочнік прафесара, выкладчыка на лабараторных занятках.
[Ад лац. laborans, laborantis — які працуе.]
лабара́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да лабарант.
лабара́нцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лабаранта. Лабаранцкія абавязкі.
2. у знач. наз. лабара́нцкая, ‑ай, ж. Памяшканне, пакой для лабарантаў.
лабарато́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лабараторыі (у 1 знач.). Лабараторнае абсталяванне. // Зроблены, праведзены ў лабараторыі. Лабараторныя доследы.
лабарато́рыя, ‑і, ж.
1. Спецыяльна абсталяванае памяшканне для навуковых або тэхнічных даследаванняў; установа, у якой займаюцца такімі даследаваннямі. Хімічная лабараторыя. □ Закончыўшы лекцыі, Дальскі накіроўваўся ў сваю лабараторыю, з якой ён амаль не выходзіў на працягу двух апошніх месяцаў, і за гэты час прарабіў у ёй ледзь не астранамічную колькасць доследаў. Шахавец. Цэлы тыдзень Марына Міхайлаўна, нікуды не выязджаючы, працавала ў аграгэхнічнай лабараторыі. Паслядовіч.
2. перан. Творчы працэс, творчая дзейнасць каго‑н. Творчая лабараторыя пісьменніка.
[Лац. laboratorium.]
лабарда́н, ‑у, м.
Уст. Прасоленая і правяленая траска без хрыбтовай косці.
[Гал. labberdaan.]
лаба́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. З вялікім выпуклым ілбом; шыракалобы. Апусціўшы лабатую вушастую галаву, .. [сабака] рынуўся насустрач мне. Савіцкі.
2. Падобны на лоб; акруглены, выпуклы. Лабаты ўзгорак. □ Жаўтагрывы, лабаты сланечнік павярнуў свой шырокі, бы рэшата, твар і пачаў углядацца на ўсход. Капыловіч.