белаце́лы, ‑ая, ‑ае.
З белым целам. Заяц стаяў голы па пояс, белацелы, худы, з вострымі плячамі. Хомчанка.
белашва́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Жанчына, якая займаецца шыццём бялізны.
белашве́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шыцця бялізны, звязаны з шыццём бялізны. Белашвейнае атэлье.
белаэмігра́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Удзельнік контррэвалюцыйнай барацьбы супраць Савецкай улады, які ў першыя гады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі выехаў з Савецкай Расіі за граніцу.
белаэмігра́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да белаэмігрант.
белаэмігра́нтшчына, ‑ы, ж., зб.
Разм. Белыя эмігранты; контррэвалюцыянеры, якія эмігрыравалі з Савецкай Расіі.
белаэмігра́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да белаэмігрантаў, уласцівы ім. Белаэмігранцкая газета.
бе́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад бяліць.
2. у знач. прым. Памазаны мелам; пабелены. Беленыя сцены. Беленая хата.
3. у знач. прым. Выбелены. Беленае палатно. □ Мне валошкай вышыла матуля З беленага кужалю кашулю. Вітка.
4. у знач. прым. Запраўлены малаком; забелены. Сёння, як заўсёды ў святую нядзельку, пад’еўшы добра бліноў з верашчакаю і вычысціўшы міску беленай заціркі, Гарбуз выйшаў у садок. Чарот.
белетрызава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад белетрызаваць.
2. у знач. прым. Пададзены ў выглядзе мастацкага твора. Белетрызаваная біяграфія.