нагнята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нагнясці.
наго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Прычына, выпадак. [Зімін:] З якой нагоды апладысменты? Губарэвіч. Я падзякаваў Рынальда і пажартаваў, што абавязкова выкарыстаю яго запрашэнне, калі ў мяне здарыцца нагода пабываць у Рыме. Краўчанка. Да вечара далёка, а тут выдалася такая нагода, што можна прайсціся па полі, пабыць на адзіноце са сваімі думкамі. Асіпенка.
наго́йсацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Уволю, многа пагойсаць; набегацца. Дзеці, нагойсаўшыся і намёрзшыся за дзень на вуліцы, ужо спалі. Сабаленка.
наго́н, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. нагнаць (у 4, 5, 7, 9 і 10 знач.).
2. Час, які наганяецца пры руху (пра цягнікі, караблі і пад.). Зрабіць наган.
наго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. нагнаць (у 9 знач.).
2. Разм. Вымова, наганяй. На крайні выпадак.. [Міхайлаў] можа атрымаць строгую нагонку за не дагляд. Шынклер.
наго́р’е, ‑я, н.
Спалучэнне пласкагор’яў, горных хрыбтоў і масіваў, якія могуць чаргавацца з шырокімі плоскімі катлавінамі. Спускацца з нагор’я.
наго́рнуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нагарнуць.
наго́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца на гарах, у гарах. Нагорная дуброва. Нагорны ручай. // Які бывае ў гарах. Нагорнае паветра.
2. Гарысты; высокі. Нагорны бераг ракі.
наго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нагарнуць.