апрамяня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да апраменіцца.
2. Зал. да апрамяняць.
апрамяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да апраменіць.
апрана́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. апранаць — апрануць.
апрана́ха, ‑і, ДМ ‑насе, ж.
Разм. Прадмет верхняга адзення. Паздзіраў .. [дзядзька] з ног валёнкі, Апранаху скінуў з плеч. Крапіва. Накінуўшы на плечы нейкую апранаху, Ніна выскачыла на вуліцу. Асіпенка.
апрана́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да апрануцца.
2. Насіць вопратку якога‑н. фасону або ў адпаведнасці з акалічнасцямі. Любяць і ўмеюць хораша апранацца ў Заполлі. Бялевіч. Успомнілася, што Станеўскі апранаўся не па сваіх сродках і абыходзіўся з усімі з робленай добразычлівай фамільярнасцю. Карпюк.
апрана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да апрануць.
2. Даваць магчымасць насіць вопратку якога‑н. фасону або ў адпаведнасці з акалічнасцямі. Апранаць дзіця па апошняй модзе. □ У выхадныя дні апранаць.. [Пніцкі] пачаў чыстую.. жакетку. Чорны.
апра́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад апрануць.
2. у знач. прым. У вопратцы, не раздзеты. У вольны час не цягнула паваляцца апранутаму на ложку ці схадзіць у гарадскі парк. Лось.
апрану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Адзецца ў якую‑н. вопратку. Папалуднаваўшы, Люба апранулася ў кажушок і сабралася ісці. Мурашка.
2. Забяспечыць сябе неабходнай вопраткай. [Дэвіс:] — Вам трэба.. прыстойна апрануцца, набыць абутак. Васілевіч.
3. Адзецца прыгожа, выстраіцца. — А цяпер — дадому! — падаў каманду Грыб. — Апраніся, як на вяселле! Ваданосаў.
4. перан. Пакрыцца чым‑н. Дрэвы апрануліся ў зялёнае ўбранне. Берагі апрануліся ў бетон і граніт.