апрану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
1. Адзець каго‑н. [Маці] апранула малую і паставіла за стол на лаву. Брыль. // Адзець, нацягнуць на сябе якую‑н. вопратку. Пад дзень.. [Толіку] стала холадна, і ён апрануў кажух. Чорны. Васіль Дзянісавіч надзеў халат, апрануў паліто, глыбей насунуў кепку і ўзяў у рукі партфель. Мележ.
2. Забяспечыць неабходнай вопраткай. Апрануць сям’ю.
3. Адзець прыгожа, выстраіць. Апрануць як на баль.
4. перан. Пакрыць. Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары. Колас.
5. перан. Увасобіць што‑н. у якой‑н. форме. Апрануць мядзведзем.
апрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Спец. Зрабіць апрасоўку.
апрасне́нне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апрасняць — апрэсніць і стан паводле знач. дзеясл. апрасняцца — апрэсніцца.
апрасня́льнік, ‑а, м.
Спец. Апарат для ачысткі вады ад раствораных у ёй солей.
апрасня́льны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаны, служыць для апраснення.
апрасня́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да апрэсніцца.
2. Зал. да апрасняць.
апрасня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да апрэсніць.
апрасо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да апрасоўваць.
апрасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да апрасаваць.
апрасо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Спец. Праверка ціскам трываласці і непранікальнасці труб у месцах зваркі.