Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пячку́р, печкура, м.

1. Невялікая рачная рыба сямейства карпавых. Шараватыя печкуры капашыліся чародкамі на пяску. Броўка.

2. Абл. Пячнік. Старанна печкуры кладуць цагліны, Загнетак выведуць, правесяць Шнур. Куляшоў. Забаставалі печкуры на новай майстэрні. Мурашка.

пячні́к, печніка, м.

Той, хто ўмее рабіць і рамантаваць печы. Пячнік кельняй размешваў у карыце цэментавы раствор і насвістваў песеньку. Лобан.

пячны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да печы. Пячная труба. Лячныя дзверцы. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе печы. Пячное ацяпленне.

пячо́начнік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Адзін з відаў моху.

2. ‑а. Прыдатны да яды грыб сямейства трутавых.

пячо́начны ​1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пячоначніку, пячоначніка. Пячоначныя мхі.

пячо́начны ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да печані, пячонкі. Пячоначныя пратокі. Пячоначныя глісты. // Прыгатаваны з печані, пячонкі (у 1 знач.). Пячоначны паштэт.

пячо́нік, ‑а, м.

Абл. Печаная бульбіна. Смешныя ў .. [Курта] выходзілі пячонікі: зверху вуголле, а ў сярэдзіне цвёрдыя, як камень, — ні ўкусіць, ні ўгрызці. Ракітны. Каб, здаецца, пячонікаў яшчэ ў прыску напёк, ды сала на ражончыку падсмажыў — зусім адчуў бы сябе дома. Сачанка.

пячо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Печань жывёлы як прадукт харчавання.

2. Тое, што і печань. Гэты чалавек раптам знайшоў у сябе сто хвароб: і гіпертанію, і язву, і камяні ў пячонцы. Шамякін.

•••

Адсадзіць пячонкі гл. адсадзіць.

Пячонкі выгрызці гл. выгрызці.

Сядзець у пячонках гл. сядзець.

пячо́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Прыгатаваны з пячонкі.

пячо́ра, ‑ы, ж.

1. Пустая прастора пад зямлёй, у горным масіве, утвораная дзеяннем падземных вод або вулканічных працэсаў, якая мае выхад на паверхню; грот. Сталактытавыя пячоры. Пячоры першабытнага чалавека.

2. Абл. Нара; падземны ход. Падаўся назад Міколка, як рак у пячору. Лынькоў. Такія глыбокія хады і пячоры выкопваюць у глінянай сцяне абрыву сваімі маленькімі дзюбкамі і лапкамі гэтыя мілыя, прывабныя птушкі [ластаўкі]. В. Вольскі.

пячо́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пячоры. Пячорнае скляпенне. Пячорная цемра. // Які жыве ў пячоры. Пячорныя жывёлы. // Які знаходзіцца ў пячоры. Пячорнае возера.

2. Які адносіцца да перыяду, калі людзі жылі ў пячорах. Пячорны чалавек. Пячорны перыяд.