прычэ́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прычапіцца.
2. Зал. да прычэпліваць.
прычэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прычапіць.
прычэ́плівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і прычэпісты. Ва ўмовах вайны яшчэ больш прычэплівай стала цэнзура, яшчэ цяжэй было з друкарняй. Ліс.
прычэ́пнік, ‑а, м.
Спец. Тое, што і прычэпка (у 4 знач.).
прычэ́пшчык, ‑а, м.
Работнік, які абслугоўвае прыладу, машыну, прычэпленую да трактара. За рулём сядзеў трактарыст, ля плугоў — прычэпшчык. Якімовіч.
прычэ́рчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прычарціць.
прычэ́рчвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прычэрчваць.
прычэ́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прычарціць.
прычэ́сванне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прычэсваць — прычасаць 1 і прычэсвацца 1 — прычасацца.
прычэ́сванне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прычэсваць 2 — прычасаць 2.