Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інкубато́рый, ‑я, м.

Спецыяльны будынак, дзе ўстаноўлены і дзейнічаюць інкубатары.

інкубацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інкубацыі.

•••

Інкубацыйны перыяд гл. перыяд.

інкуба́цыя, ‑і, ж.

1. Скрыты перыяд хваробы з моманту заражэння да з’яўлення яе першых прымет.

2. Штучнае вывядзенне птушанят у інкубатарах.

[Ад лац. incubatio — выседжванне птушанят.]

інкуна́булы, ‑бул; адз. інкунабула, ‑ы, ж.

Кнігі, надрукаваныя ў пачатковую пару кнігадрукавання — да 1501 г. (па афармленню падобныя на рукапісныя).

[Ад лац. incunabula — ранняе дзяцінства; першыя крокі.]

інсаля́цыя, ‑і, ж.

Абпраменьванне якой‑н. паверхні сонечным святлом.

[Ад лац. insolare — выстаўляць на сонца.]

інсектыцы́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Атрутнае хімічнае рэчыва для знішчэння насякомых-шкоднікаў.

2. Расліна, якая мае атрутнае для насякомых рэчыва.

[Ад лац. insectum — насякомае і caedere — забіваць.]

інсектыцы́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да інсектыцыду. Інсектыцыдныя рэчывы.

інсінуа́тар, ‑а, м.

Кніжн. Той, хто карыстаецца метадам інсінуацый; паклёпнік.

інсінуа́цыя, ‑і, ж.

Кніжн. Паклёпніцкая выдумка з мэтай зганьбіць, зняславіць каго‑н.; паклёп. Узводзіць інсінуацыі. Метад інсінуацый.

[Ад лац. inisinuare — пралазіць, пракрадвацца.]

інсінуі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.

Кніжн. Узвесці (узводзіць) паклёп на каго‑н.