Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прыхо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прыходу ​2; звязаны з паступленнем або запісам прыходу. Прыходная квітанцыя. Прыходная кніга. Прыходная каса.

прыхо́дскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прыхода ​3. Прыходская царква.

прыхо́жая, ‑ай, ж.

Першы нежылы пакой пры ўваходзе ў кватэру, дзе звычайна знімаюць верхняе адзенне; пярэдняя. Невялікая двухкапеечная царкоўная свечачка цьмяна асвятляла прыхожую. Колас. Пакрысе прадавец білетаў улез у калідор, потым апынуўся ў прыхожай і, урэшце, — у бакоўцы механіка. Быкаў. Серафіма стрымана смяялася, кідаючы вачамі на вешалку ў прыхожай. Сабаленка.

прыхо́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыхапіць.

прыхо́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыхапіцца.

2. Зал. да прыхопліваць.

прыхо́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыхапіць.

прыхо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыхоўваць — прыхаваць і прыхоўвацца — прыхавацца.

прыхо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыхавацца.

2. Зал. да прыхоўваць.

прыхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыхаваць.

прыхра́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Разм. Злёгку, нямоцна храпці; пахрапваць. Дружна [саплі] хлопцы, прыхрапваў старшына. Быкаў.