прысука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і ‑сучуся, ‑сучашся, ‑сучацца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прымацавацца, далучыцца шляхам сукання. Нітка добра прысукалася.
2. перан. Разм. Прывязацца, прычапіцца, прыдрацца. — Прысукаўся аканом з двара, што я капу панскага ячменю ўкраў. Грахоўскі.
прысука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і ‑сучу, ‑сучаш, ‑суча; зак., што.
Сукаючы, прымацаваць, далучыць. Прысукаць нітку. □ Калі парвецца нітка, трэба імгненна прысукаць, каб яна роўна клалася на пачатак. «Звязда».
прысу́кванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысукваць — прысукаць.
прысу́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прысукацца.
2. Зал. да прысукваць.
прысу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прысукаць.
прысуніма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прысуняцца.
2. Зал. да прысунімаць.
прысуніма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прысуняць.
прысу́нуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прысунуць.
прысу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Сунучыся, пасунуўшыся, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Антон Жывіцкі бліжэй прысунуўся да лаза бліндажа і пачаў слухаць. М. Ткачоў. Галя адчула, што Міход прысунуўся да яе гэтак блізенька, што дакрануўся да яе нагі. Сабаленка.
2. Разм. неадабр. Прыйсці, прывалачыся куды‑н. Учуўшы пікантную размову, прысунуліся прагныя да навін бабулі. Аношкін.
прысу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Сунучы, пасоўваючы, наблізіць да каго‑, чаго‑н. Прысунуць куфар да сцяны. Прысунуць крэсла да стала. □ [Ганна:] Вы не пакрыўдзіцеся на мяне, калі я папрашу вас прысунуць гэты столік і мы з вамі паснедаем? Кучар.