Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прыпяча́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпячатваць — прыпячатаць.

прыпяча́твацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыпячатваць.

прыпяча́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыпячатаць.

прыпячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце, ‑пякуць; пр. прыпек, ‑пякла, ‑пякло; заг. прыпячы; зак.

1. каго-што. Разм. Пратрымаўшы доўгі час на агні, на жары, падпаліць. Прыпячы пірагі. // Трохі, злёгку спячы; апячы. Прыпячы руку правам. □ А запалка дагарэла і — чуць не прыпякла пальцаў — стухла. Баранавых.

2. каго-што і без дап. Моцна прыгрэць (пра сонца). На другі дзень, калі шчодра прыпякло гарачае веснавое сонейка, расада раптам пачала вянуць... Якімовіч. // безас. Пра адчуванне моцнай гарачыні. Наступаў Кірыла так напорыста і рашуча, што ледзь не ўлез у агонь — наблізіўся да кастра так блізка, што яму прыпякло калена. Шамякін. У Каляды тлела гімнасцёрка, але ён не заўважаў гэтага, вёў агонь, аж пакуль добра не прыпякло. Гурскі. // перан.; безас. Прыйсціся цяжка, крута. Чаго ж.. [Томчак] даў цягу адтуль у Польшчу? Відаць, прыпякло. Бажко. — На тваім месцы і я каго-небудзь супакойваў бы. А калі самому прыпякло... Асіпенка.

3. што. Прыкласці што‑н., змазаць чым‑н. едкім, пякучым (для лячэння, дэзінфенкцыі); прыпаліць. Прыпячы парэз ёдам.

4. што і чаго. Разм. Спячы дадаткова, у дадатак да ўжо спечанага. Прыпячы хлеба.

прыпячы́ся, ‑пячэцца; пр. прыпёкся, ‑пяклася, ‑пяклося; зак.

1. Прыстаць да чаго‑н. пры выпяканні. Ліст прыпёкся да хлеба.

2. Прыбавіцца ў вазе пры выпяканні.

прырабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак.

1. што. Прымацаваць, трывала злучыць з чым‑н. Па вечарах [Ляткоўскі] стаў хадзіць з шомпалам, прырабіўшы да яго драўляную асаду. Вітка. // Прыбудаваць да чаго‑н. (якое‑н. памяшканне). [Бацька] да сяней прырабіў трысценак з адным акном, паставіў печ. Гурскі. Жыў Герасім у той жа маленькай варывеньцы. Толькі прырабіў да яе за гэты час дашчаную прыбудоўку з акенцам. Якімовіч.

2. Зарабіць у дадатак да асноўнага заработку. Прырабіць на разгрузцы вагонаў.

прырабля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да прырабіцца.

2. Зал. да прырабляць.

прырабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да прырабіць.

прырабо́так, ‑тку, м.

Дадатковы, пабочны заработак. Вось паеду дадому, спраўлю добры гарнітур .. — Чаму ж дома, а не тут? — Стаўка, брат, малаватая, а прыработку не маю. Кулакоўскі.

прыраза́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыразаць.